Арганізацыі

Аб’яднаная грамадзянская партыя

АГП
Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) створана 1 кастрычніка 1995 г. праз аб’яднанне дзвюх партый – Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (АДПБ, створана ў 1990 г. першай у посткамуністычнай гісторыі Беларусі) і Грамадзянскай партыі (створана ў 1994 г.). Першы пакуль і адзіны прыклад паспяховага аб'яднання партый ў Беларусі.

Беларуская партыя “Зялёныя”

“Зялёныя”
Беларуская партыя «Зялёныя» была заснавана 17 красавіка 1994 г. і зарэгістравана 3 чэрвеня 1994 г. Заснавальнікам партыі быў Алег Грамыка. Раней арганізацыя называлася Беларуская партыя «Зялёны свет».Старшынямі партыі былі таксама журналісты Алег Новікаў (Лёлік Ушкін) і Анастасія Дарафеева. З 2020 г. і да моманту закрыцця партыі ўладамі 27 ліпеня 2023 г. кіраўніком быў бізнэсовец Зміцер Кучук.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

БСДП
Сучасная Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (скарочана БСДП) заснавана 2–3 сакавіка 1991 г. як Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада.У 1996 г. у выніку аб’яднання з сацыял-дэмакратычнай Партыяй Народнай Згоды партыя стала называцца Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада).

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў

БКДП
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (далей — БКДП) — нацыянальны цэнтр незалежнага прафсаюзнага руху, заснаваны ў 1993 г. на ўстаноўчым з’ездзе як аб’яднанне дэмакратычных, свабодных і незалежных прафсаюзаў.Да ліквідацыі ў 2022 г. у склад БКДП уваходзілі чатыры арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз (БНП), Свабодны прафсаюз Беларусі (СПБ), Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ) і Прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Агульная колькасць сябраў ацэньвалася прыкладна ў 15 тысяч чалавек.

Партыя Беларускі Народны Фронт

Партыя БНФ
Партыя БНФ з’яўляецца адной з найбольш значных дэмакратычных партый Беларусі, якая грунтуецца на грамадска-палітычным руху «Адраджэньне».Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» быў створаны ў кастрычніку 1988 г. беларускімі інтэлектуаламі. Устаноўчы з’езд БНФ «Адраджэньне» адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 г. у Вільні, на якім Зянон Пазняк быў абраны старшынёй руху. У 1993 г. на базе грамадскага руху была створана Партыя БНФ.

Рух “За Свабоду”

Рух "За Свабоду"
Рух "За Свабоду" — грамадска-палітычная ініцыятыва, створаная ў 2007 г. як шырокая платформа для людзей, якія выступаюць за незалежную, еўрапейскую і дэмакратычную Беларусь.Арганізацыя аб’ядноўвае актывістаў, экспертаў і грамадзян, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды, правоў чалавека, вяршэнства права і адказнай грамадзянскай супольнасці.Да 2016 г. кіраўніком Руха "За Свабоду" быў Аляксандр Мілінкевіч — адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбрах 2006 г. Пазней яго на пасадзе змяніў Юрый Губарэвіч, які на сённяшні дзень з’яўляецца лідэрам арганізацыі.