Што такое РПР?

Перапрагледзець Preview image for the video "Рэанімацыйны пакет рэформаў для новай Беларусі".
Перапрагледзець Preview image for the video "Не забывайте какими мы были / Эмоционально до слёз".

“Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” — гэта сумесная платформа палітычных арганізацый і незалежных экспертаў, якія аб'ядналіся, каб ініцыяваць пазітыўныя перамены ў Беларусі.

Удзельнікаў сумеснай платформы “Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” аб’ядноўваюць агульныя каштоўнасці:

  • пабудова прававой, дэмакратычнай і сацыяльнай дзяржавы;
  • умацаванне суверэнітэту і незалежнасці краіны;
  • правядзенне сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў і пабудова рынкавай эканомікі;
  • нацыянальна-культурнае адраджэнне;
  • эксперты дарожнай мапы “Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі” прапануюць план глыбокіх зменаў у найбольш важных галінах дзяржаўнай палітыкі.