Пра нас

Перапрагледзець Preview image for the video "Рэанімацыйны пакет рэформаў для новай Беларусі".

Гісторыя «Рэанімацыйнага пакета рэформаў для Беларусі»

Развіццё ініцыятывы

На працягу некалькіх гадоў вядучыя палітарганізацыі Беларусі супрацоўнічалі, каб узгадніць свае пазіцыі і бачанне станоўчых перамен у Беларусі. Канферэнцыі, рабочыя сустрэчы і абмен вопытам па пытаннях рэформаў праходзілі як у Беларусі, так і за мяжой. У пачатку 2020 года шесць палітычных арганізацый аб’ядналі свае намаганні па распрацоўцы і прасоўванні дарожнай карты «Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі». Былі выбраны найбольш важныя сферы рэфармавання ў адпаведнасці з чаканнямі грамадзян краіны. У ініцыятыве прынялі ўдзел такія палітычныя партыі, як Беларускі народны фронт, Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб’яднаная грамадзянская партыя, а таксама рух «За свабоду» і Беларускі кангрэсс дэмакратычных прафсаюзаў.

Агульныя выклікі

Сярод распрацоўшчыкаў дарожнай карты прысутнічае агульнае разуменне таго, што дзеючае кіраўніцтва краіны не мае бачання па вывадзе Беларусі з хранічнага крызісу і адказаў на выклікі, якія стаяць перад краінай. У апошнія 10 гадоў дзяржава не ў стане гарантаваць умовы для росту эканомікі і дабрабыту грамадзян. Пастаянна адбываецца скарачэнне сацыяльных гарантый, увядзенне новых падаткаў і збораў, рост тарыфаў ЖКГ. Аднак улады абмяжоўваюць канкурэнцыю, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, магчымасці грамадзянскай супольнасці запоўніць прагалы ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы дзяржавы. Нязменнасць вышэйшага кіраўніцтва прыводзіць да нездатнасці дзяржапарату на эфектыўную рэакцыю ў крызісных сітуацыях, як ва ўмовах пандэміі COVID-19. Усё часцей рашэнні ўладаў ставяць пад пагрозу не толькі дабрабыт грамадзян, але іх здароўе і жыццё.