Нашы выданні

Изображение

РЭАНІМАЦЫЙНЫ ПАКЕТ РЭФОРМАЎ ДЛЯ БЕЛАРУСІ 2021

Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі — гэта пакет праектаў рэформаў, распрацаваны экспертамі дэмакратычных палітычных партый, грамадскіх арганізацый і незалежных прафсаюзаў.

Ён з’яўляецца рэакцыяй дэмакратычнай супольнасці на бяздзейнасць улады ў грамадска-палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах жыцця, якія перажываюць глыбокі крызіс і патрабуюць неадкладнага рэфармавання.

Гэтыя прапановы — аснова для будучых законаў, вартых разгляду ў новым парламенце, які мусіць з’явіцца ў выніку свабодных і справядлівых выбараў.

Некаторыя праекты рэформаў з’яўляюцца дыскусійнымі і публікуюцца ў гэтай брашуры для ўвядзення тэм у палітычны дыскурс.

Кожная арганізацыя адказвае выключна за свае прапановы, можа падтрымліваць праекты рэформаў іншых арганізацый альбо ўстрымацца ад такой падтрымкі.