Беларуская Народная Рэспубліка з'яўляецца першым камянём, які быў закладзены ў фундамент беларускай дзяржаўнасці 25 сакавіка 1918 г.
Менавіта гэтая дата з'яўляецца сімвалічнай для ўсіх беларускіх нацыянальнаарыентаваных дэмакратычных сілаў, якія лічаць незалежнасць, свабоду і дэмакратыю сваімі асноўнымі каштоўнаснымі арыенцірамі.
25 сакавіка - гэта Дзень Волі, які падкрэсліў жаданне беларусаў жыць у сваёй незалежнай дзяржаве.
Больш за 100 год пасля абвяшчэння незалежнасці БНР Беларусь не ў складзе Расіі, Беларусь - незалежная дзяржава, аднак Беларусь - недэмакратычная краіна.
У межах "Рэанімацыйнага пакета рэформаў" мы, дэмакратычныя сілы Беларусі, прапануем праекты рэформаў, якія накіраваныя на дэмакратызацыю краіны, павагу да правоў чалавека, празрыстыю падсправаздачную ўладу, абарону нацыянальных інтарэсаў і рэфармаванне ўсіх сфераў жыццядзейнасці, у тым ліку дзяржаўнага кіравання.
Мы лічым, што ўсталяванне дэмакратыі эвалюцыйным шляхом з'яўляецца аптымальным варыянтам для транзіту ўлады. Мы працуем над праектамі рэформаў, якія ўжо зараз з'яўляюцца рэальнай альтарнатывай існуючым праектам, якія рэалізуе дзеючая ўлада.