ПЕРААДОЛЕННЕ БЕДНАСЦІ

Адказная арганізацыя
Напрамак рэформы
Год распрацоўкі

Кароткае апісанне

Асноўнымі праблемамі ў частцы пераадолення беднасці з’яўляюцца існыя механізмы ўліку беднасці ў краіне, слабы ахоп малазабяспечаных грамадзян механізмамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, адсутнасць ільгот, існаванне шматузроўневай беднасці ў розных сацыяльных стратах грамадства. Калі мы хочам пераадолець беднасць у Рэспубліцы Беларусь, нам неабходна адмовіцца ад самазаспакаення і паглядзець праблеме ў вочы, удасканальваючы механізмы ўліку беднасці і крытычна гледзячы на наяўныя механізмы сацыяльнай падтрымкі. Удасканальванне ўліку беднасці, сістэмы аплаты працы і абавязковых сацыяльных трансфертаў, сістэмы ДАСД і сацыяльнай падтрымкі асоб, якія знаходзяцца ў зоне беднасці або рызыкі беднасці, – усё гэта дазволіць дасягнуць заяўленай мэты: ліквідаваць галечу, скараціць беднасць да 5 % насельніцтва, а адносную беднасць да 8 %.

Праблемы на вырашэнне якіх накіраваная рэформа 

Праблема пераадолення беднасці востра стаіць перад Беларуссю з часоў здабыцця ёй незалежнасці. Беднасцю ў Беларусі лічацца сярэднедушавыя рэсурсы ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму. За апошнія 20 гадоў краіна дамаглася значных поспехаў у скарачэнні беднасці, заснаванай на дадзеным паказчыку: з 2000 па 2022 гады колькасць грамадзян з даходам ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму скарацілася ў 10 разоў, з 41 % да 4 %. Пры гэтым нават Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае, што лічыць беднымі толькі тых, хто мае даходы ніжэй пражытковага мінімуму, памылкова, і што на БПМ пражыць “дастаткова праблематычна”. Варта адзначыць, што БПМ вылічваецца ў Беларусі без уліку рэгіянальных асаблівасцяў.

Беднасць становіцца больш відавочнай праблемай, калі ўлічваць не толькі абсалютную беднасць, але і адносную. Шэраг даследчыкаў лічыць ёй узровень у 60 % ад медыяннага ўзроўню сярэднедушавых наяўных рэсурсаў. Карыстаючыся такой метадалогіяй, можна вызначыць, што да бедных у Беларусі можна аднесці 16.3 % насельніцтва.

Яшчэ больш відавочнай праблема становіцца ў тым выпадку, калі мы возьмем іншы паказчык, які дзейнічаў у Беларусі да лістапада 2021 года, – мінімальны спажывецкі бюджэт, які вызначаў суму, неабходную для задавальнення галоўных (а не толькі асноўных) фізічных, сацыяльных і культурных патрэб. У 2022 годзе сярэднедушавымі рэсурсамі ніжэй мінімальнага спажывецкага бюджэту (узровень лістапада 2021 года, г. зн. без уліку інфляцыі) валодалі да 45 % жыхароў краіны. Г. зн. амаль палова жыхароў Беларусі не можа задаволіць галоўныя фізічныя, сацыяльныя і культурныя патрэбы.

Атрыманая адукацыя, старасць, наяўнасць дзяцей, адсутнасць працы – усё гэта значна павышае рызыку апынуцца за рысай беднасці, у тым ліку і абсалютнай.  Дзейная ў Беларусі эканамічная мадэль і мадэль сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага страхавання мае шэраг недахопаў, якія ўтрымліваюць праблему беднасці ў парадку дня:

- нізкі мінімальны заробак, які ўсяго на 38 % вышэй БПМ і складае ўсяго 80 % ад мінімальнага спажывецкага бюджэту (лістапад 2021 года, цяпер доля была б яшчэ ніжэй);

- ігнараванне рэгіянальнай дэферэнцыяцыі кошту жыцця ў вызначэнні мінімальнага заробку і бюджэту пражытковага мінімуму;

- вельмі нізкая (8 % ад БПМ) і цяжкадасягальная дапамога па беспрацоўі;

- вельмі нізкія абавязковыя сацыяльныя трансферты;

- адсутнасць сістэмы льгот для катэгорый насельніцтва, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі;

- слабыя механізмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) у адносінах сямей з дзецьмі;

- слабы ўплыў механізмаў ДАСД на зніжэнне беднасці;

- слабы ахоп ДАСД і яе нізкая даступнасць;

- нізкая інфармаванасць насельніцтва пра ДАСД.

Асноўныя мэты і задачы рэформы 

Ліквідацыя галечы (узровень наяўных рэсурсаў ніжэй БПМ), зніжэнне ўзроўню беднасці (наяўныя рэсурсы ніжэй МСБ) да 5 % насельніцтва, а адноснага ўзроўню беднасці (60 % ад медыянных сярэднедушавых наяўных рэсурсаў) да 8 % насельніцтва.

Крокі па рэалізацыі рэформы

Удасканальванне ўліку беднасці

Вярнуць у якасці паказчыка мінімальны спажывецкі бюджэт і ўсталяваць наступную дыферэнцыяцыю ва ўліку беднасці: галеча (узровень наяўных рэсурсаў ніжэй БПМ); беднасць (узровень наяўных рэсурсаў ніжэй МСБ); рызыка беднасці (узровень наяўных рэсурсаў на 10 % вышэй МСБ). Усталяваць дыферэнцыяваны разлік БПМ і МСБ для розных мясцовасцяў (г. Мінск, абласныя гарады,  малыя гарады, сельская мясцовасць).

Удасканальванне сістэмы аплаты працы і абавязковых сацыяльных трансфертаў

Усталяваць мінімальны заробак на ўзроўні 140 % ад мінімальнага спажывецкага бюджэту, памер стыпендый не менш БПМ, дапамогі для непрацаздольных грамадзян або па доглядзе за непрацаздольнымі да ўзроўню МСБ. Спрасціць крытэры атрымання дапамогі па беспрацоўі і павялічыць яго мінімальны памер да МСБ.  Весці актыўную палітыку на рынку працы для барацьбы са структурным беспрацоўем. Забяспечыць захады процідзеяння дыскрымінацыі пры найме і аплаце працы для груп, якія дыскрымінуюцца (жанчын, нац. меншасцяў, сэксуальных меншасцяў, груп, якія дыскрымінуюцца паводле ўзросту). Стымуляваць стварэнне працоўных месцаў для інвалідаў.

Удасканальванне сістэмы ДАСД і сацыяльнай падтрымкі асоб, якія знаходзяцца ў зоне беднасці або рызыкі беднасці

Увесці адмоўны падаходны падатак для давядзення сярэднедушавых наяўных рэсурсаў сям’і да ўзроўню бюджэту пражытковага мінімуму. Распрацаваць сістэму льгот для асоб, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі беднасці, і для асоб, якія могуць стаць фактарамі, што ўплываюць на беднасць (дзеці, інваліды, пенсіянеры). Увесці сістэму субсідавання ЖКП для грамадзян у зонах беднасці. Укараніць сістэму ўліку грамадзян, якія знаходзяцца ў зонах галечы, беднасці або рызыкі беднасці. Распрацаваць механізмы прэвентыўнага інфармавання грамадзян аб існых механізмах ДАСД і льготах у выпадку, калі яны патрапяць у зону беднасці або рызыкі беднасці. Скараціць колькасць адміністрацыйных працэдур, неабходных для атрымання ДАСД або льгот. Прыняць праграму прадастаўлення таннага дзяржаўнага арэнднага жылля.

Органы, якія прымаюць рашэнні

Парламент, Урад.

Нарматыўна-прававыя дакументы

– Аб пражытковым мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь ад 6 студзеня 1999 г. № 239-3;

– Аб усталяванні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы ад 17 ліпеня 2002 г. № 124-3;

– Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь;

– Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 125-3;

– Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Указы:

– Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе ад 19 студзеня 2012 г. № 41.